viasna on patreon

Прафсаюзнага актывіста затрымалі за распаўсюд газет

2008 2008-06-20T08:58:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У  Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Уладзіміра Таболу, які распаўсюджваў газэты “Гродзенская салідарнасць” і “Свабода” каля прахадной завода аўтамабільных агрэгатаў. Міліцыянтаў выклікалі супрацоўнікі аховы завода, якія спрабавалі перашкодзіць Уладзіміру Таболе. Актывіст патлумачыў ім, што яго дзеянні не парушаюць заканадаўства, а газета не ўтрымлівае матэрыялаў, накіраваных супраць дзяржавы.

Тым не менш супрацоўнікі праваахоўных органаў пад прымусам завезьлі актывіста ў пастарунак, дзе склалі пратакол аб канфіскацыі газет і спрабавалі ўзяць тлумачэньні, ад дачы якіх Уладзімір Табола адмовіўся, бо лічыць, што распаўсюд інфармацыі яму гарантаваны Канстытуцыяй, а заканадаўства ён не парушаў.

Бліжэйшым часам канфіскаваныя газеты пройдуць экспертызу ва ўпраўленні ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама, пасля чаго міліцыянты акрэсляць свае далейшыя дзеяньні ў адносінах да Уладзіміра Таболы. Як сьведчыць практыка, звычайна за распаўсюд незалежнай прэсы гродзенскіх дэмакратычных актывістаў штрафуюць ці караюць адміністрацыйным арыштам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства