КДБ спрабаваў завербаваць удзельніцу акцыі “Свабоду палітвязьням”, актывістку руху «Зубр» Вераніку Лазоўскую.
https://spring96.org/be/news/2229
2005
2005-03-24T10:00:00+0200
2005-03-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вераніка Лазоўская была затрыманая падчас акцыі 11 сакавіка за тое, што разгарнула плакат “Свабоду палітвязьням!”. А 22 сакавіка ёй патэлефанавалі і прапанавалі прыйсьці ва Фрунзенскае раённае ўпраўленьне КДБ для “размовы”.
Як паведамляе прэс-служба руху «Зубр», Вераніка Лозоўская адмовілася ісьці ва ўпраўленьне КДБ без позвы. Замест яе пайшоў яе бацька. Супрацоўнік КДБ прадэманстраваў бацьку Веранікі дыскету, на якой, па ягоных словах, сабраная інфармацыя пра дзяўчыну, і заявіў, што каб не мець праблемаў пры паступленьні ў ВНУ, Лазвоўская масіць пагадзіцца на супрацоўніцтва з КДБ.