viasna on patreon

Крымінальная справа ў адносінах А.Клімава перададзеная ў суд

2005 2005-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. 9 сакавіка ў суд Першамайскага раёна г.Мінска перададзеная крымінальная справа ў адносінах да былога прадпрымальніка Андрэя Клімава. Клімаў звінавачваецца за паклёп у адносінах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.2 арт.367 Крымінальнага кодэксу РБ) і знявагу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу РБ).

У пастанове аб перадачы справы ў суд пазначана, што А.Клімаў, з'яўляючыся актыўным праціўнікам парадку кіравання ў Рэспубліцы Беларусь, імкнучыся правакацыйнымі спосабамі стварыць бачнасць апазіцыйнай дзейнасці, напісаў, арганізаваў выданне і распаўсюд кніг ды лётак, якія ўтрымліваюць зняважлівыя выказванні на адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі ды абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў.
Следства спасылаецца на кнігі А.Клімава "Восстание 2005", "Очевидные истины", "Я сделал свой выбор".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства