viasna on patreon

БХК: Без свабоды слова няма сапраўдных выбараў

2008 2008-05-15T17:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Немагчыма правядзенне больш-менш дэмакратычных выбараў у сітуацыі, калі сродкі масавай інфармацыі не могуць свабодна працаваць, а свабода слова масава парушаецца», — заявіў у чацвер на першай пасля справаздачна-выбарчага з’езду Беларускага Хельсінкскага камітэту (БХК) новаабраны старшыня арганізацыі Алег Гулак.

«Парушэнне прынцыпаў свабоды слова з’яўляецца перадумоваю таго, што людзі пазбаўленыя магчымасці атрымаць інфармацыю аб кандыдатах на парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца ўвосень бягучага году, свабодна абмяркоўваць іх пазіцыі, праграмы. Гэта значыць, што грамадзяне пазбаўленыя магчымасці рабіць свядомы выбар», — адзначыў праваабаронца. 

«Свабода слова, якая з’яўляецца адным з найважнейшых крытэрыяў АБСЕ, будзе асновай нашага маніторынгу восеньскіх выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў», — падкрэсліла заснавальніца і ганаровая старшыня БХК Таццяна Процька.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства