Дэпутаты зноў адмовілі ў акрэдытацыі журналістаў газеты «Ганцавіцкі час»
https://spring96.org/be/news/21919
2008
2008-05-15T15:35:49+0300
2008-05-15T15:35:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Журналістам недзяржаўнай газеты «Ганцавіцкі час» зноў адмовілі ў акрэдытацыі ў Ганцавіцкім раённым савеце. Калі раней гэта зрабіў прэзідыюм мясцовага райсавета, дык цяпер — Брэсцкі абласны савет дэпутатаў.
Старшыня аблсавету Ашмянцаў сцвярджае, што «дзяржаўны орган не абавязваецца даваць акрэдытацыю журналістам». Чыноўнік спасылаецца не нейкую «дыскрэдытацыю органаў улады» і «дэзінфармацыю насельніцтва ў СМІ», пры якіх дзяржорган мае права адмовіць.
«Ганцавіцкі час» — тыднёвік, які распаўсюджваецца на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна накладам у амаль 3 тысячы асобнікаў.