Лідэра Полацкіх прадпрымальнікаў Валерыя Шаўчэнку аштрафавалі на 40 базавых велічыняў.
https://spring96.org/be/news/2188
2005
2005-03-10T10:00:00+0200
2005-03-10T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10 сакавіка ў судзе г. Полацка і палоцкага р-на адбыўся разгляд адміністратыўнай справы намесьнік старшыні рэгіянальнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза, лідэра Полацкіх прадпрымальнікаў Валерыя Шаўчэнкі. Згодна з пратаколам аб адміністратыўным правапаршэньні, які быў складзены на В. Шаўчэнку супрацоўнікамі міліцыі, ён абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 1 і 2 сакавіка ў г. Полацку.
Падтрымаць свайго калегу ў суд прыйшлі больш за 80 мясцовых прадпрымальнікаў.
Суддзя Натальля Абрамава прызнала В. Шаўчэнку ў парушэньні ч.1 арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь і пастанавіла падвергнуць яго штрафу ў памеры 40 базавых велічыняў.