viasna on patreon

КДБ перасьледуе рэдактара незалежнага выданьня

2008 2008-05-08T13:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Загадчык псіханеўралагічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай райбальніцы спадар Кандратоўскі атрымаў ліст, падпісаны кіраўніком мясцовага аддзялення КДБ Аляксандрам Мазальковым з загадам праверыць па ўліках псіханеўралагічнага і наркалагічнага дыспансераў галоўнага рэдактара адзінага незалежнага выдання на Гродзеншчыне «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука і яго блізкіх.

Акрамя гэтага, ваенны камісар Слонімскага раёна Юрый Труш прапанаваў Віктару Валадашчуку падпісаць заяву, у якой журналіст павінен даць згоду на правядзенне органамі дзяржаўнай бяспекі ў адносінах да сябе праверачных мерапрыемстваў і часовае абмежаванне ў сувязі з гэтым права на недатыкальнасьць асабістага жыцця. На думку Віктара Валадашчука, захады супраць яго непасрэдна звязаныя з жаданнем уладаў зліквідаваць адзінае незалежнае выданне рэгіёна — «Газету Слонімскую».

— Зразумела, што незалежная газета ў правінцыйным горадзе на сённяшні дзень непакоіць улады больш, чым ураджайнасць на палетках і заробкі на прадпрыемствах. Справа ў тым, што мы пішам пра тое, што ёсць, а не тое, што павінна быць паводле загадаў зверху.

12 траўня Віктар Валадашчук павінен з’явіцца ў Слонімскі ваенкамат дзеля прызыву на зборавыя мерапрыемствы. Журналіст лічыць, што такім чынам улады спрабуюць блакаваць яго дзейнасць на пасадзе галоўнага рэдактара, бо менавіта ў гэты самы час падаткавая інспекцыя мае намер ажыццяўляць праверку дзейнасці, а мясцовы райвыканкам разглядаць пытанне аб працягненні ліцэнзіі на гандлёвую дзейнасць. На сённяшні дзень «Газета Слонімская» мае магчымасць дайсці да чытачоў толькі праз сетку распаўсюднікаў, бо «Белпошта» адмовілася ажыццяўляць распаўсюд і прымаць

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства