viasna on patreon

Моладзь БНФ правяла акцыю абароны помніка Максіма Багдановіча

2008 2008-04-30T14:38:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/91ba3301-9a26-4e9d-82ff-4c2ca3c9d463_mw800_s.jpg
Дэмантаж помніка Багдановічу ў Менску

Дэмантаж помніка Багдановічу ў Менску

29 красавіка моладзевыя актывісты Партыі БНФ зладзілі ў сталіцы акцыю пратэсту супраць дэмантажу помніка Максіма Багдановіча ў сквэры Нацыянальнага Тэатра Опэры і Балету.

Каля 50 чалавек сабраліся ў сквэры Янкі Купалы. Акцыю аздобілі 300 чырвоным тульпанаў, фотавыявы помніка Максіма Багдановіча, гукі дуды пана Ськіргайлы-Палянэцкага і ... сапраўдны Максім Багдановіч, які чытаў свае вершы, распытваў людзей, што здарылася з помнікам.

Людзі прайшлі да месца, дзе раней знаходзіўся помнік, засьпявалі песьні на вершы паэта, запалілі сьвечкі і ўсклалі тульпаны да агароджы вакол месца, дзе стаяў помнік. Перад прысутнымі выступіў старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

Акцыю суправаджалі 7 супрацоўнікаў КДБ у цывільным. Непадалёку знаходзіўся аўтазак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства