viasna on patreon

Алеся Пушкіна будуць судзіць за пэрформанс да Дня Волі

2008 2008-04-30T14:34:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pushkin.jpg

Суд над вядомым мастаком Алесем Пушкіным адбудзецца 3 траўня аб 11-й гадзіне. Мастака судзяць за пэрформанс, наладжаны ім сёлета да Дня Волі.
Пушкін: "За пэрформанс, прысвечаны 90-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, які быў здзейснены мной 27 сакавіка на цэнтральным пляцы мястэчка Бобр".

Нагадаем, што акцыю Пушкін збіраўся ладзіць 25 сакавіка, аднак вымушаны быў яе перанесці, бо яго дом два дні быў у сапраўднай міліцэйскай аблозе. Падчас акцыі мастак паставіў на цэнтральным пляцы мястэчка стол з караваем, якім ён меўся частаваць жыхароў Бабра.

Акцыя скончылася затрыманнем Пушкіна, але адразу судзіць яго не сталі. Позва ў Крупскі раённы суд прыйшла толькі праз месяц. Галерэя Алеся Пушкіна - http://www.pushkin.by/news/25sakavika.html

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства