viasna on patreon

Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі будзе дамагацца справядлівага рашэньня

2008 2008-04-17T14:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhalezka_vojska_1.jpg
Зьміцер Жалезьнічэнка ў войску

Зьміцер Жалезьнічэнка ў войску

"Народная воля" неаднаразова пісала пра сітуацыю, якая склалася вакол маладзёжнага актывіста Зміцера Жалезнічэнкі. Нагадаем, што яшчэ ў студзені бягучага года студэнт-выдатнік Жалезнічэнка быў адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага універсітэта і тэрмінова прызваны ў войска. Зміцер праходзіць службу ў Жлобіне. У знак пратэсту супраць незаконнага, на яго думку, адлічэння Жалезнічэнка адмовіўся прымаць прысягу і нават абвяшчаў галадоўку. "Я буду служыць у войску, дзе загады аддаюцца толькі па-беларуску", — казаў тады Зміцер.

У сваю чаргу маці Зміцера Жалезнічэнкі спадарыня Ала праз суд спрабавала дабіцца таго, каб яе сына адпусцілі з войска і далі магчымасць аднавіцца ва універсітэце. І вось днямі калегія грамадзянскіх спраў Гомельскага абласнога суда адхіліла скаргу маці Зміцера Жалезнічэнкі на рашэнне суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля Жанны Андрэйчык, згодна з якім Жалезнічэнка павінен правесці ў войску паўтара года. "Канечне, я буду звяртацца са скаргай у Вярхоўны суд, — сказала карэспандэнту "Народнай волі" Ала Жалезнічэнка. — Калі і там прызнаюць правамоцным адлічэнне майго сына з ВНУ, то тады я буду звяртацца ў міжнародныя структуры".

Ала Жалезнічэнка бачыла свайго сына ў апошнія выхадныя: "Пытаецеся, як ён там? Сын проста церпіць. Па-ранейшаму ён служыць без прысягі. Кажа, што стаўленне да яго больш-менш нармальнае. Праўда, спуску яму там асабліва не даюць. Зміцер расказваў, што нядаўна адпрасіўся літаральна на пяць хвілін для таго, каб схадзіць у краму, якая знаходзіцца фактычна на тэрыторыі вайсковай часці. Але ўсё роўна атрымаў вымову, з-за таго што адпрасіўся не ў непасрэднага камандзіра, а ў дзяжурнага..."

Ала Жалезнічэнка выказвае спадзяванне, што Вярхоўны суд прыме законнае рашэнне ў справе яе сына: "Відавочна, што Зміцера адлічылі незаконна. Яму не далі шанцу аднавіцца на вучобе. Вы ж ведаеце, што пасля першага адлічэння праз суд яму ўдалося аднавіцца ў ВНУ, але неўзабаве з'явіўся другі загад аб ягоным адлічэнні, які ён абскардзіць папросту не паспеў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства