Аляксея Янушэўскага могуць асудзіць сёньня
https://spring96.org/be/news/21356
2008
2008-04-08T17:21:34+0300
2008-04-08T17:21:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага міліцыянты абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве. На яго складзены пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП РБ. Ён усё яшчэ знаходзіцца ў пастарунку. Міліцыянты паведамілі, што магчыма сёньня яго ўжо даставяць у суд, дзе яму прызначаць пакараньне. Аляксею пагражае арышт ад 5 да 15 сутак. Летась ён быў пакараны за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі штрафам.