У Польшчы аб’явілі акцыю «Не — злодзеям з КДБ»
https://spring96.org/be/news/21210
2008
2008-03-31T11:54:38+0300
2008-03-31T11:54:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У сувязі з рэпрэсіямі супраць незалежных СМІ ў Беларусі і канфіскацыяй КДБ апаратуры ў многіх беларускіх журналістаў Фонд “Свабода і дэмакратыя” абвясціў акцыю “Не — злодзеям з КДБ. Аб’ектыў за аб’ектыў, камп’ютэр за камп’ютэр”, паведамляе "Радыё Рацыя".
Фонд звярнуўся да ўсіх польскіх рэдакцый, няўрадавых арганізацый, органаў самакіравання і прыватных асоб бясплатна перадаць журналісцкую апаратуру беларускім калегам, якіх улады ў Мінску на працягу аднаго дня пазбавілі аргтэхнікі.
Замест кожнай адабранай “чэкістамі” адзінкі тэхнікі прапануецца падарыць беларускім журналістам дзве.
Нагадаем, раніцай 27 сакавіка беларускія спецслужбы арыштавалі аргтэхніку незалежных СМІ, сярод якіх тэлеканал БЕЛСАТ і "Радыё Рацыя".