viasna on patreon

Затрыманы Франак Вячорка дастаўлены для допыту на Сапёраў

2008 2008-03-25T15:36:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі што каля сядзібы Партыі БНФ супрацоўнікамі міліцыі ў цывіьным быў затрыманы актывіст Моладзі БНФ Франак Вячорка. Калі ён выйшаў у суседнюю кавярню паабедаць, невядомыя ў цывільным падыйшлі да актывіста, прад'явілі пасьведчаньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і, пасадзіўшы ў белы мікрааўтобус 9594 РН, зьвезьлі ў невядомым накірунку.

Як стала вядома ПЦ "Вясна" Вячорку дапытваюць у якасьці сьведкі у следчым упраўленьні папярэдняга раследваньня па мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства