viasna on patreon

У.Навумаў не дазволіць апазіцыі прайсці сваім маршрутам у Дзень Волі

2008 2008-03-25T12:34:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў заявіў, што праваахоўныя органы будуць перарываць акцыю апазіцыі, калі яна не будзе адпавядаць зацверджанаму ўладамі маршруту. 

 
- Мы як заўсёды скіраваныя да самых-самых мірных і канструктыўных дзеянняў. Ад ступені іх парушэнняў удзельнікамі акцыі будзе залежыць нашая рэакцыя, - заявіў, адказваючы на пытанне "Інтэрфакса", кіраўнік беларускага МУС.

- Вядома, сёння будзе задзейнічана больш сілаў і сродкаў, - адзначыў У.Навумаў.

Як раней паведамлялася, гарадскія ўлады Мінска дазволілі заяўнікам правесці 25 сакавіка марш да 90-годдзя БНР па пэўным маршруце руху ад Акадэміі навук да Бангалора.

Арганізатары адмовіліся ісці па дазволенаму ўладамі Мінска маршруту і заклікалі сваіх прыхільнікаў падчас маршу наведаць шэраг гістарычных месцаў горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства