Затрыманні ў Брэсце
Раніцай 25 сакавіка ў Брэсце супрацоўнікамі ДАІ былі затрыманы актывісты Руху “За Свабоду” Канстанцін Балагура і Дзяніс Турчэняк. Ім паведамілі, што ў іх машынах нібыта перабітыя нумары.
Дзяніса Турчэняка затрымалі на выездзе з Брэста. Супрацоўнікі ДАІ адзначылі, што машыну неабходна праверыць. У аўтамабілі акрамя Дзяніса былі Андрэй Шарэнда і Міхаіл Ільін. Аўтамабіль забралі для праверкі ў Маскоўскі РАУС Брэста, а яго пасажыры вырашылі ехаць аўтаспынам. У Кобрыне, падчас перасадкі на другую машыну, міліцыянты затрымалі Міхаіла Ільіна. Андрэю Шарэндзе ўдалося ўцячы. Пакуль невядома, па якой прычыне адбылося затрыманне.
Аўтамабіль Канстанціна Балагура затрымалі ў цэнтры горада, яму таксама паведамілі, што ў машыне нібыта перабітыя нумары і даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста.