viasna on patreon

Судзілі Алеся Марачкіна. Прысуд - 5 сутак арышту

2008 2008-03-25T09:31:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mars1.jpg
Алесь Марачкін. Фота Радыё Свабода

Алесь Марачкін. Фота Радыё Свабода

У судзе Цэнтральнага раёну Менску датэрмінова разгледжана адміністрацыйная справа мастака Аляксея Марачкіна.Суддзя Тацяна Паўлючук пакарала мастака арыштам на 5 сутак за нецэнзурную лаянку каля Цэнтральнага РУУсу Менска.


Кіраўніка суполкі “Пагоня” затрымалі 24 сакавіка позьнім вечарам. У ягонай майстэрні зрабілі ператрус, прычым не маючы на гэта адпаведных санкцыяў.  Міліцыянты сканфіскавалі плякаты, сьцягі, расьцяжкі, прысьвечаныя сьвяткаваньню Дня волі 25 сакавіка.

Аляксея Марачкіна да суду адвезьлі ў турму на вуліцу Акрэсьціна. Ён паведаміў, што будзе абскарджваць супрацпраўныя дзеяньні міліцыі.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства