viasna on patreon

Аляксей Лапіцкі ў цэнтры ўвагі перапранутых супрацоўнікаў міліцыі

2008 2008-03-24T13:04:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/351.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 сакавіка а палове на 9-ую раніцы ў кватэру праваабронцы й сябра Сойму Партыі БНФ у Жодзіне Аляксея Лапіцкага настойліва пастукаў невядомы ў чорнай куртцы, і паведаміў, што ён - зь міліцыі і хоча проста празмаўляць з Аляксеем Лапіцкім.

Алесь адказаў візітоўцу праз дзверы , што калі той сапраўды міліцыянт, то павінен паступаць ў адпаведным парадку– даслаць адпаведную позву па форме і г.д. Перапрануты “супрацоўнік” толькі перапытаў: “А гэта Вы ці не?” На што Алесь адказаў: “Не, гэта не я”. На гэтым размова праз дзьверы скончылася.

Аляксей Лапіцкі тлумачыць цікаўнасьць да сваёй асобы “верагоднай актывізацыяй спэцслужбаў у сувязі з надыходам сьвяткаваньня 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску, што адбываецца штогод пад традыцыйнай назваю “Дзень Волі”.
Неправамерная актыўнасьць міліцыі напярэдадні масавых акцыяў апазыцыі ў Менску назіраецца шмат дзе ў Беларусі. Напрыклад, у мінулыя годы ў дзень правядзеньня маніфэстацыяў у Менску незаконна затрымліваўся ў Барысаве вядомы актывіст ПБНФ Анатоль Аскерка, іншыя актывісты, у тым ліку з Жодзіна …Ім проста не давалі выехаць у сталіцу.”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства