У Бабруйску для сустрэчы з Мілінкевічам памяшканьняў няма
https://spring96.org/be/news/20288
2008
2008-02-04T12:16:33+0200
2008-02-04T12:16:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскія актывісты “Руху “За свабоду” атрымалі адказ з гарвыканкама наконт прадастаўленьня памяшканьня для правядзеньня сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Мерапрыемства было запланаванае на 9 лютага.
У лісьце, падпісаным першым намеснікам Бабруйскага гарвыканкама М. Кавалевічам, паведамляецца аб адмове прадставіць памяшканьне для сустрэчы з Мілінкевічам у Доме мастацтваў на падставе таго, што у гэты дзень, у суботу, тут запланавана іншае мерапрыемства.
Мясцовыя праваабаронцы лічаць гэты адказ адпіскай, а рашэньне ўладаў палітычна матываваным, паколькі ў Доме мастацтваў – некалькі памяшканьняў, якія прыдатныя для правядзеньня сустрэчы з дэмакратычным лідэрам.