viasna on patreon

На час візіту Лукашэнкі ў Жодзіне актывіста трымаюць пад хатнім арыштам

2008 2008-01-25T16:34:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пад хатнім арыштам утрымліваюць сёння ў Жодзіне Смалявіцкага раёна старшыню міжнароднага грамадскага аб’яднання “Саюз Чарнобыль Беларусі” Аляксандра Валчаніна. У яго кватэры адключаны тэлефон і доступ да Інтэрнэту.Два капітаны міліцыі з’явіліся раніцай да Валчаніна і загадалі на працягу дня знаходзіцца дома і не выходзіць на вуліцу. “Для таго, каб я не мог парушыць гэты загад, афіцэры міліцыі дзяжураць у маёй кватэры”, — паведаміў актывіст агенцтву БелаПАН.

Ён мяркуе, што яго хатні арышт звязаны з прыездам у горад Аляксандра Лукашэнкі і ініцыяваны мясцовымі ўладамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства