У Барысаве асуджаны актывіст кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”
Яшчэ адзін актывіст кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» асуджаны на 15 сутак. Як паведаміў сайту www.ucpb.org Віктар Гарбачоў, сёння, 18 студзеня, у сем гадзін актывіст кампаніі 'За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва' Алегу Лыско была дастаўленая позва ў суд. Суд над ім пачаўся ў 9 раніцы.
Нягледзячы на раньні час, падтрымаць Алега прыйшло каля 20 чалавек. Прадпрымальніка абвинавацили ва ўдзеле у несанкцыянаваным мітынгу грамадзян, які адбыўся 10 студзеня на плошчы перад будынкам Барысаўскага райвыканкама. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Юдзелевіч.
Як паведамляе сайт “Электронны Барысаў”, сведкамі абвінавачваньня сталі намеснік начальніка Барысаўскага РАУС Алег Чынкін, начальнік аддзелва аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі Вячаслаў Паўлавец і лейтэнант Сяргей Дылюк.