viasna on patreon

Міліцыянты дапытваюць прадпрымальніцу Маю Сінайскую

2008 2008-01-16T10:50:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ва ўправу міліцыі Маскоўскага раёну Менску учора тэрмінова выклікана Мая Сінайская – сябра рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, старшыня рады прадпрымальнікаў менскага рынку “Дынама”.

Як паведаміла адказны сакратар РА “Пэрспэктыва” Вольга Круміна, міліцыянты папярэдзілі спадарыню Сінайскую, што ў іх ёсьць “нейкія дакумэнтальныя відэаздымкі акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, да якіх патрабуюцца асабістыя тлумачэньні”.

Дзяжурны ўправы міліцыі Маскоўскага раёну Менску пацьвердзіў, што “Май Сінайская выклікана на допыт”.

Мабільны тэлефон спадарыні Сінайскай адключаны ад сеткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства