Пракуратура Савецкага раёна Мінску вынесла папярэджанне першаму сакратару ЦК партыi камунiстаў Беларускай Сяргею Калякiну.
Пра гэта паведаміў сайт гарадзенскай гаезты “Пагоня”.
Пракурор раёна Мiкалай Платнiцкi ўручыў лiдэру камунiстаў афiцыйнае папярэджанне “пра недапушчальнасць распаўсюджвання паклёпнiцкiх домыслаў”.
Сяргей Калякiн мяркуе, што папярэджанне стала вынiкам публiкацый у польскiм друку за чатыры днi да 17 кастрычнiка – канстытуцыйнага рэферэндума i парламенцкiх выбараў.
– Гаворка iдзе пра публiкацыi са спасылкамi на маё iмя ў польскiх СМI, за чатыры днi да галасавання, некаторых звестак пра вынiкi рэферэндума i выбараў... Я не правiдца i не мог за чатыры днi да галасавання прадказаць вынiкi рэферэндума i выбараў па большасцi выбарчых участкаў 106 Коласаўскай выбарчай акругi. Але факт застаецца фактам: прыведзеныя мною лiчбы практычна супалi з афiцыйнымi вынiковымi звесткамi. Таму я перакананы: вынiкi рэферэндума i выбараў былi прадвызначаныя”, – заявiў Сяргей Калякiн.
Першы сакратар ЦК ПКБ збiраецца аспрэчваць праз суд вынесенае пракуратурай папярэджанне, бо лiчыць iнцыдэнт “чарговай спробай уладаў закрыць рот iншадумцам i схаваць ад грамадзянаў краiны праўду пра мiнулыя выбары i рэферэндум”.
– Пракуратуры варта было б узбудзiць крымiнальную справу па падазрэннi ў фальсiфiкацыi вынiкаў волевыяўлення народа – пры гэтым апазiцыя гатова даць “у распараджэнне кампетэнтных органаў масу фактычнага матэрыялу”, – падкрэслiў Калякiн.