Праваабаронцы нагадалі Уладзімеру Навумаву пра палітзняволеных
Тысячы жураўлікаў, падрыхтаваных Міжнароднай арганізацый “Amnesty international” дзеля свабоды Зміцера Дашкевіча, група беларускіх праваабаронцаў у складзе віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, а таксама Валянціна Стэфановіча, Алены Лапцёнак і Сяржука Сыса 13 снежня перадала ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі асабіста ўручыў ліст ад “Міжнароднай амністыі” і вялізную папяровую птушку разам з тысячамі маленькіх жураўлікаў у Прыёмную МВД, патрабаваўшы перадаць асабіста міністру Уладзімеру Навумаву. Пры гэтым Беляцкі нагадаў, што ў турмах Беларусі да гэтага часу ўтрымліваюцца палітзняволеныя, хаця афіцыйныя ўлады і адмаўляюць гэты ганебны факт.
Яшчэ ўвесну “Міжнародная Амністыя” пачала новую міжнародную кампанію па падтрымцы беларускага палітвязня Змітра Дашкевіча. Актывісты “Міжнароднай Амністыі” спрабавалі даслаць тысячы папяровых жураўлікаў беларускаму міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, патрабуючы вываліць моладзевага актывіста. “Па легендзе, калі скласці тысячу папяровых жураўлікаў, споўніцца любое запаветнае жаданне. Сёння наша жаданьне, каб у Беларусі была адноўленая свабода, каб вышлі на свабоду ўсе, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказваньне сваіх поглядаў. Асабліва мы заклікаем улады Беларусі вызваліць моладзевага актывіста Змітра Дашкевіча”, – гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі.
Вось чаму і дагэтуль у Шклоўскую калонію прыходзяць дзесяткі лістоў з жураўлікамі на адрас Змітра Дашкевіча, якія мясцовая цэнзура разгортвае і выглядзе аркушаў паперы перадае палітзняволенаму.
Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення свабоды за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.