viasna on patreon

Суды над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў завяршыліся позна вечарам

2007 2007-12-12T10:27:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/m1.jpg

Апошняму ўвечары 11 сьнежня быў абвешчаны прысуд Віктару Івашкевічу — намесьніка старшыні Партыі БНФ асудзілі на 15 сутак.

Справа зацягнулася, бо Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ, заявіў у судзе, што ня можа пазнаёміцца з матэрыяламі справы, бо ягоныя акуляры засталіся ў міліцыі. Судзьдзя Аляксей Бычко, які разглядаў справу, абвясьціў перапынак, каб міліцыянты прывезьлі Івашкевічу акуляры..

Барыса Гарэцкага, моладзевага актывіста, судзьдзя Віктар Ясіновіч арыштаваў на 7 сутак. Зь яго зьнялі абвінавачаньне ў дробным хуліганстве, пакінуўшы толькі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Крысьціну Шацікаву, паколькі яна мае дзяцей, якія не дасягнулі 12-гадовага ўзросту, закон забараняе арыштоўваць. Яе аштрафавалі на 700 тысяч рублёў.

Павал Севярынец так пракамэнтаваў суды над грамадзкімі актывістамі:

“Хутчэй за ўсё гэтыя затрыманьні зьвязаныя з тым, што 13-14 чысла ў Менск прыяжджае Пуцін. Улада праводзіць прэвэнтыўную “зачыстку”, каб не дапусьціць нейкіх пратэстаў. Людзі, якія ня мелі ніякага дачыненьня да мітынгу і арганізацыі прадпрымальніцкага шэсьця апынуліся ў турме з абсалютна надуманых прычынаў. Магчыма, гэта й спроба паказаць Пуціну, як эфэктыўна дзейнічае беларуская мадэль дэмакратыі, якую Пуцін узяў на ўзбраеньне”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства