Суддзя Казлоў падзяляе думку віцебскіх улад аб тым, што пікеты трэба ладзіць у лесе
Рэгіянальны кіраўнік БХК на Віцебшчыне Павел Левінаў падаў у суд скаргу на Віцебскі гарвыканкам за адмову ў правядзеньні індывідуальных пікетаў, прымеркаваных да гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Аднак суддзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебска Эдуард Казлоў не палічыў доказы праваабаронцы пераканаўчымі і падтрымаў пазіцыю мясцовых уладаў, якія мяркуюць, што праводзіць акцыі трэба ў дазволеных месцах на ўскрайку гораду, у лесапарку
З-за нядбайнасьці мясцовых чыноўнікаў адмовы тычацца толькі двух з трох замоўленых месцаў гораду. Таму Левінаў пікет у адным з такіх месцаў мае намер правесці. Падчас яго ён будзе распаўсюджваць выданьні па правах чалавека і тлумачыцьжыхарам горада Віцебска, як гэтыя правы парушаюцца ў Беларусі.