Цэнтральны камітэт Партыі камуністаў Беларускай накіраваў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
У ёй гаворыцца, што ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага і Гомельскага аблвыканкамаў адмаўляюць у пастаноўцы на ўлік арганізацыйных структураў партыі, спасылаючыся на рашэнне Вярхоўнага Суду.
Але "рэгіструючы арганізацыйныя структуры, мы выконваем рашэнні суду", гаворыцца ў скарзе. Паколькі ў матываванайчастцы рашэння Вярхоўнага Суду ўтрымліваецца указанне на парушэнне дзеючага заканадаўства і ўласнага Статута ПКБ, звязаныя з вызначэннем юрыдычнай адрэсы і фактычнага месцазнаходжання структураў партыі.
"У сувязі з адмовай у прадстаўленні юрыдычнай адрэсы, - гаворыцца ў скарзе, - шэраг арганізацыйных структураў былі ліквідаваныя, а сябры ПКБ, якія стаялі ў іх на ўліке, ставіліся на ўлік у арганізацыі, размешчанные на тэрыторыях іншых адміністратыўных адзінак". //Паводле Белорусский партизан