Міністэрства інфармацыі папярэдзіла "Курьер из Борисова"
https://spring96.org/be/news/1929
2004
2004-11-15T10:00:00+0200
2004-11-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міністэрства інфармацыі вынесла 8 лістапада папярэджанне аб парушэнні Закону Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" заснавальніку газеты "Курьер из Борисова" (ТДА "Пресс-сервис"). Папярэджанне вынесенае па падставе парушэння артыкулаў 11 і 2 памянёнага закону. На думку міністэрства, парушэнне арт. 11 палягае ў тым, што рэдакцыя своечасова не паведаміла пра змену тэматыкі выдання з даведачнай і рэкламнай на масава-палітычную. Парушэннем арт. 2 міністэрства назвала тое, кіраўніком рэдакцыі з'яўляецца А.Удавічэнка, а ў выхадных дадзеных галоўным рэдактарам пазначаная іншая асоба - Л. Отчанашанка.
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў