viasna on patreon

Упраўленне ідэалагічнай работы Магілёва прызнала свае памылкі

2007 2007-11-22T15:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта стала вядома з пісьмовага адказа актывістам Свабоднага прафсаюза Беларускага спадарам Юрыю Новікаву і Сяргею Фаміну.

У паперы за подпісам начальніка ўпраўлення спадара Ільянкова гаворыцца, што матывы адмоваў у правядзенні летніх пікетаў за вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна і іншых палітвязняў не адпавядаюць нормам закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах".

У лісце таксама адзначаецца, што кіраўніцтву Магілёўскага гарвыканкама паказана на недапусцімасць парушэнняў такога кшталту і неабходнасці якасна разглядаць заяўкі грамадзян.

Асобна падкрэсліваецца факт таго, што падчас разгляду заяўкі намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Фёдар Міхеенка знаходзіўся ў працоўным адпуску і яго абавязкі выконваў кіруючы справамі гарвыканкама спадар Аўсеенка.  

Апошні ўпарта даводзіў, што правядзенне пікетаў супраць утрымання пад вартай асобных грамадзян  з’яўляецца спосабам ціску на органы судовай улады, а гарадская выканаўчая ўлада, маўляў, не мае права спрыяць такім дзеянням і таму адмаўляе ў правядзенні пікетаў.

Камэнтуе Юры Новікаў:

– Заднім чыслом улада прызнала факт парушэння заканадаўства, але пікеты правесці, на жаль, так і не атрымалася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства