Актывіста Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/19232
2007
2007-11-22T13:50:00+0200
2007-11-22T13:50:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Намесьніку кіраўніка Менскай гарадзкой структуры Партыі БНФ Вадзіму Канапацкаму сёньня патэлефанаваў супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Мужчына назваў сябе і папрасіў Вадзіма Канапацкага як мага хутчэй наведаць установу КДБ з мэтаю "параўмаўляць".
Спадар Канапацкі адмовіўся прыйсьці ў КДБ і папрасіў надалей зьвяртацца да яго не праз мабільны тэлефон, а праз афіцыйную позву з пазначэньнем таго, па якой справе і ў якасьці каго ён выклікаецца.