У студэнта-каліноўца на мяжы забралі “Лісты зь лесу”
https://spring96.org/be/news/18938
2007
2007-10-28T15:15:00+0200
2007-10-28T15:15:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Студэнта-каліноўца Яўгена Скрабутана пратрымалі на памежным КПП “Брузгі” тры гадзіны. Гэта адбылося ўдзень у нядзелю. У яго забралі кнігу палітвязьня Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” з сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва”.
Мытнікі патлумачылі, што кніга забрана на экспэртызу, паколькі яна можа нанесьці шкоду беларускай дзяржаве. Паводле Яўгена Скрабутана, яны яшчэ сказалі, што выконваюць загад. Пасьля гэтага яго адпусьцілі. Хлопец ехаў у Польшчу, дзе навучаецца у Варшаўскім унівэрсытэце.