viasna on patreon

1-га лістапада ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) накіравала адкрыты ліст міністру інфармацыі Уладзіміру Русакевічу з просьбай адмяніць загад аб прыпыненні выхаду недзяржаўнай "Местной газеты", галоўны рэдактар якой у знак пратэсту галадае ўжо 13 дзён.

2004 2004-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізацыя заклікае міністра ў бліжэйшы час сустрэцца з кіраўніцтвам БАЖ і рэдактарамі недзяржаўных друкаваных выданняў, каб абмеркаваць сітуацыю ў сферы СМІ.
Па падліках БАЖ, з пачатку 2004 г. Міністэрства інфармацыі прыпыняла выхад 19-і недзяржаўных друкаваных выданняў. "У якасці нагодаў для прымянення такіх жорсткіх захадаў у загадах называліся парушэнні, факт якіх у шэрагу выпадкаў не быў нічым пацверджаны, - падкрэсліваецца ў звароце. - Але нават калі гэтыя парушэнні і мелі месца, яны маглі б быць лёгка зліквідаваныя". Гэтаксама і парушэнні, указаныя ў загадзе аб прыпыненні "Местной газеты", "не могуць быць падставай для закрыцця, няхай і часовага, газеты, якую чакаюць 8,5 тыс. чытачоў", - лічыць арганізацыя.

"Мы ўвогуле супраць пазасудовага прыпынення выпуску газет. Лічым, што падобныя рашэнні... парушаюць міжнародна-прававыя абавязальніцтвы РБ ў галіне свабоды слова і перашкаджаюць ажыццяўленню дэклараваных Канстытуцыяй правоў на свабоднае атрыманне і распаўсюд інфармацыі", - гаворыцца ў звароце БАЖ.

Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што журналісты "Местной газеты", якіх рашэнне міністэрства пазбавіла працы, гатовыя далучыцца да галадоўкі Андрэя Шантаровіча.

"Выдаўцы і журналісты незалежных газет не просяць і не чакаюць ад дзяржавы эканамічнай падтрымкі. Яны толькі хочуць, каб ім не перашкаджалі спакойна працаваць", - падкрэслівае БАЖ.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў "

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства