viasna on patreon

Нумар ад 1 лістапада завяршыў сабой выданне крычаўскай незарэгістраванай штодыднёвай газеты“Вольны горад”. Прычынай гэтага сталіся фінансавыя праблемы і непаразуменні з мясцовымі уладамі, што сталіся традыцыйнымі. (“Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю” інфармацыйны агляд №35(60)

2002 2002-11-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За ўвесь час існавання, пачынаючы з 1998 года, свет пабачылі 109 нумароў “Вольнага горада” (наклад 299 асобнікаў), якія друкаваліся ў смаленскай прыватнай друкарні і распаўсюджваліся на грамадскіх пачатках сярод жыхароў Крычаўскага раёна. Практычна ўвесь гэты час, дзесяткі разоў, рэдакцыя спрабавала зарэгістраваць сваё “дзіця” у Дзяржаўным камітэце па друку. Аднак усе спробы былі марнымі праз нежаданне Крычаўскага райвыканкама бачыць “Вольны горад” у ліку юрыдычных асоб на падуладнай яму тэрыторыі. Адзінае, чаго дамагліся журналісты сваёй настойлівасцю, дык гэта некалькі дастаткова буйных штрафаў, канфіскацыі кампутарнага абсталявання і крымінальнай справы па абвінавачванні ў захопе закладніка. Нягледзячы на гэта, рэдактар “Вольнага горада” лічыць, што праблемы – з’ява часовая, і крычаўскі чытач усё ж атрымае некалі наступны нумар. “Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю” інфармацыйны агляд №35(60)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства