viasna on patreon

Увага, конкурс!

2007 2007-09-25T16:42:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Моладзевы сайт www.uff-by.org аб’яўляе фотаконкурс “Пырскі лета-2007″!

Лета прайшло, але добрыя ўспаміны засталіся. Калі вы лічыце, што менавіта ваш адпачынак - самы яркі і запамінальны, калі вы можаце гэта даказаць, то смела прымайце ўдзел у нашым конкурсе. З 6 верасня па 6 кастрычніка дасылайце на адрас uff.travelling@gmail.com самыя цікавыя, незвычайныя, смешныя, шакуючыя і рамантычныя фотаздымкі вашага летняга адпачынку.

Паводле ўмоваў, кожны карыстальнік BYнету можа стаць ўдзельнікам конкурса, незалежна ад ўзроста, адукацыі і ад таго, з’яўляецца ён аматарам ці прафесіяналам у фотасправе.

Галоўнае – даслаць арыгінальны фотаздымак. Каментар да яго, а лепей, невялікая гісторыя – абавязковы. Тэма фотапрацы абсалютна вольная. Гэта могуць быць і беларускія краявіды, і вандроўка на джыпах-сафары, і рыцарскі турнір, і нью-ёркскі каўбой, і калярытны ландшафты Баранавічаў, Лёндана ці Парыжа. Героі фотапрац – вашыя сябры, родныя ці зусім незнаёмыя вам людзі. А, можа, вы сталі сведкам сапраўднага цуда, сенсацыі і хочаце, каб гэта ўбачылі ўсе?

Самыя цікавыя фотапрацы і каментары да іх будуць змешчаны на нашым сайце. А аўтараў найлепшых чакаюць грашовыя ўзнагароды:
3 месца – 10 даляраў;
2 месца – 20 даляраў;
1 месца – 50 даляраў.

Да увагі! Фотаздымкі павінны быць памерам не больш за 200 kb у фармаце JPG

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства