30 кастрычніка ў Фрунзенскім і Кастрыніцкім раённых судах Мінска разглядаліся грамадзянскія іскі сям'яў без вестак зніклых - былога міністра ўнутраных справаў генерала Юрыя Захаранкі і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Разгляды справаў перанесеныя.
Алег Волчак прадстаўнік Вольгі Захаранкі (жонка Юрыя Захаранкі) патрабуе, каб генерала, які зьнік 7 траўня 1999 года, суд прызнаў памерлым менавіта ў дзень зьнікненьня. 30 кастрычніка судзьдзя Віктар Бялянін напісаў прадстаўленьне ў Гарадзкі суд. Суд не можа прызнаць Юрыя Захаранку памерлым, бо сьледзтва працягнутае да студзеня 2003 году,
30 кастрычніка ў Фрунзенскім раённым судзе судзьдзя Тацяна Кулакова пачала разгляд іску Ірыны Красоўскай аб прызнаньні яе мужа Анатоля Красоўскага, які зьнік 16 верасьня 1999, зьніклым без вестак. Прадстаўнік сям'і Красоўскіх намесьнік старшыні Хельсінкскага Камітэту Гары Паганяйла заявіў хадайніцтвы аб прыцягненьні да справы дадатковых матэрыялаў - як вялося сьледзтва, што канкрэтна зроблена па факце зьнікненьня, копіі экспэртызаў. Гары Паганяйла выступіў з хадайніцтвам выклікаць у якасьці сьведкаў міністра ўнутраных справаў Навумава, экс-міністра Юрыя Сівакова, камандзіра СОБРу Паўлічэнку, генэрала Лапаціка. Суд адхіліў хадайніцтва аб прыцягненьні ў якасьці сьведкаў высокапастаўленых асобаў. Разгляд справы па іску Ірыны Красоўскай адкладзены на 20 лістапада.