viasna on patreon

4 лістапада у 11.00 адбудзецца суд над Канстанцінам Хадыкам і Сяргеем П’яных – удзельнікамі пікету каля прадстаўніцтва місіі АБСЕ. “Мы выказвалі пратэст супраць дзеяньня ўладаў Беларусі, накіраваных на блакаваньне дзейнасьці місіі КНГ АБСЕ”, -- гаворыць Сяргей П’яных

2002 2002-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет адбыўся 29 кастрычніка каля будынку місіі АБСЭ. Удзельнікі пікету Кастусь Хадыка і Сяргей Пьяных - былі затрыманыя адразу пасьля таго, як ад прадстаўніцтва АБСЭ ад’ехала машына апошняй супрацоўніцы Кансультацыйна-назіральнай місіі АБСЭ Аліны Жасан (ўлады Беларусі адмовіліся працягнуць ёй дыпламатычную акрэдытацыю). “Улады Беларусі захлопнулі апошнюю фортку, якая злучала Беларусь з Еўропай", - заявіў затрыманы Канстанцін Хадыка.
Гаворыць Сяргей П”яных: “29 кастрычніка ў 12.00 мы з Канстанцінам Хадыкам удзельнічалі ў пікеце каля офіса КНГ АБСЕ. Мы выказвалі пратэст супраць дзеяньня ўладаў Беларусі, накіраваных на блакаваньне дзейнасьці місіі КНГ АБСЕ. Падчас пікету нас затрымалі супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну г. Мінска, даставілі ў ГАМ Маскоўскага раёну, дзе на нас склалі пратакол аб адміністратыўнай адказнасьці па Арт 167 ч.1 КаАП РБ, пасьля гэтага нас даставіл да суддзі Антановіча, дзе мы заявілі хадайніцтва пра ўдзел ў справе адваката. Суддзя Антановіч перанёс разгляд справы на 4 лістапада на 11.00”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства