13 ліпеня старшыня гарадзкой арганізацыі свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Тацяна Марчанка атрымала ў Цэнтральным судзе Гомеля пастанову судзьдзі Яраслава Парэмскага пра адміністрацыйнае пакараньне – штраф у 1 мільён 900 тысячаў рублёў (паводле Радыё Свабода).
https://spring96.org/be/news/1410
2004
2004-07-15T10:00:00+0300
2004-07-15T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Штраф вынесены за несанкцыянаваны сход падчас чэрвеньскага страйку ў падтрымку дэпутатаў-галадоўнікаў. У той жа дзень судзьдзя Парэмскі абвясьціў рашэньне ў дачыненьні прадпрымальніка Ўладзімера Няпомняшчых. Як і Тацяна Марчанка, спадар Няпомняшчых аштрафаваны на 1 мільён 900 тысячаў рублёў. Ён таксама прызнаны вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага сходу на Цэнтральным рынку падчас чэрвеньскага страйку ў падтрымку дэпутатаў-галадоўнікаў.
Тацяну Марчанку і Ўладзімера Няпомняшчых міліцыя абвінаваціла не ў арганізацыі страйку, а ў правядзеньні на рынку 17 чэрвеня несанкцыянаванага сходу.