Затрыманьні актывістаў моладзевага руху супраціву “Зубр” у Менску
Трое актывістаў руху "Зубр" былі затрыманы 15 чэрвеня за распаўсюд друкаванай прадукцыі ў розных месцах горада. Аляксей Ляўковіч і Зміцер Шчэпаў раздавалі яе ля выхаду з метро "Кастрычніцкая". Да іх падыйшлі два супрацоўнікі АМАП, якія не прадставілісь і адвялі ў арку бліжэйшага дома. Там амапаўцы і затрыманыя знаходзілісь амаль гадзіну, пакуль за імі не прыехала машына. Зуброў даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Там іх пратрымалі яшчэ амаль гадзіну і, пасля таго, як яны адмовіліся даваць тлумачэнні, адпусцілі.
Яшчэ адзі удзельнік руху, Павел Юхневіч, быў затрыманы падчас распаўсюду газет на станцыі метро "Пушкінская". Яго даставілі ў апорны пункт міліцыі № 108, дзе выпісалі павестку ў РУУС Фрунзенскага раёна на 16 чэрвеня. Сёння ў РУУС з Паўлам размаўляў капітан Барута С А. Яго цікавілі палітычные пагляды зубра, і тое, дзе ён атрымаў друкаваную прадукцыю, -- паведамляе прэс-служба “Зубра”.
15 чэрвеня ў раёне Кам ароўскага рынку былі затрыманыя таксама актывісты руху “Зубр” Аляксей Шыдлоўскі і Аляксандр Атрошчанкаў. У апорным пункце міліцыі ў іх сканфіскавалі друкаваныя выданьні.