Зварот Рады беларускай інтэлігенцыі да дэпутатаў групы «Рэспубліка»
Шаноўныя сябры і калегі! Мы салідарныя з вамі ў вашых патрабаваннях унесці змены ў выбарчае заканадаўства, каб абаранщь выбары ад фальсіфікацый, даць беларускаму народу магчымасць абраць ва ўладу тых, каго ён палічыць найбольш годнымі. Мы таксама лічым неабходным вызваліць з турмы Міхаіла Марыніча і правесці расследаванне ягонай справы ў адпаведнасці з Законам, а не па загаду тых, каго палохае ягоная грамадзянская пазіцыя і палітычная дзейнасць.
Мы расцэньваем ваша рашэнне аб’явшь галадоўку як прынцыповы і мужны ўчынак, і разумеем, што вы пайшлі на яго, каб абудзіць сумленне тых, хто займае сёння крэслы дэпутатаў у Авальнай зале, дзе павінен працаваць сапраўдны, абраны народам Парламент.
Тое, як пераважная большасць гэтых людзей адрэагавала на ваш заклік, паказвае, што яны не збіраюцца рызыкаваць цёплымі месцамі і выгодамі, на якія яны прамянялі свой дзпутацкі гонар. Таму яны робяць усе, каб праігнараваць вашыя патрабаванні і ў чарговы раз ухіліцца ад выканання абавязкаў народных выбраннікаў.
Але жыццё на гэтым не сканчаецца, і яно надта дарагое, каб ахвяраваць ім з-за тых, хто гэгага зусім не варты. Ваш мужны ўчынак абудзіў многіх грамадзян Беларусі, дапамог ім зразумець сапраўднае становішча нашага грамадства. Ён таксама дапамог усім нам зразумець, што без сапраўднай кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сіл мы ніколі не зможам
перамагчы беспраўе і аўтарытарызм, якія пануюць сёння ў нашай краіне.
Тое, што Палата Прадстаўнікоў у чарговы раз дэманструе сваю бездапаможнасць і нікчэмнасць у якасці заканадаўчай улады не азначае, што беларускі народ дазволіць сябе
падмануць падчас надыходзячых парламенцкіх і прззідэнцкіх выбараў. Мы павінны рабіць усе, каб забяспечэць справядлівыя выбары, абапіраючыся на волю народа і кансалідацыю ўсіх дэмакратычных сіл.
Дзеля гэтага мы абвяшчаем аб стварэнні Народнага руху "За справядлівыя выбары”. Гэты рух аб’яднае ўсе дэмакратычныя партыі, грамадскія арганізацыі, а таксама шэраговых грамадзян Беларусі, якія пажадаюць выканаць свой грамадзянскі абавязак і зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць фальсіфікацыяў і перашкодаў свабоднаму і сумленнаму волевыяўленню народа.
Сваім мужным учынкам вы засведчылі сваю шчырасць і адданасць гэтай святой справе. Вы абудзілі многіх грамадзян Беларусі да актыўных дзеянняў, таму мы лічым, што вы дасягнулі галоўнай мэты і перамаглі. Мы заклікаем Вас спыніць галадоўку, каб узначаліць гэты Усенародны рух.
Абвяшчаем таксама аб сваім далучэнні да Руху “За справядлівыя выбары” і аб сваім намеры рабіць усё дзеля поспеху нашай агульнай справы.
Рада беларускай інтэлігенцыі
15 чэрвеня 2004 г.