У Бялынічах міліцыянты затрымалі магілёўскіх прадстаўнікоў кааліцыі “5+”
https://spring96.org/be/news/1327
2004
2004-06-10T10:00:00+0300
2004-06-10T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У раённым цэнтры Бялынічы Магілёўскай вобласьці 9 чэрвеня ўвечары (прыкладна ў 21.20) міліцыянты затрымалі кіраўнікоў абласных арганізацыяў: партыі БНФ – Рыгора Кастусёва, АГП – Уладзімера Шанцава, партыі працы – Галіну Лісіцыну і сябра ПКБ Анатоля Заўялава.
Паводле словаў Рыгора Кастусёва, іх затрымалі ў двары шматпавярховага дома, дзе прадстаўнікі палітычных партыяў пачалі размову з жыхарамі Бялынічаў і толькі пасьпелі раздаць людзям некалькі асобнікаў газэты “Час” і ўлётак кааліцыі “5+”. Бялыніцкія міліцыянты даставілі палітыкаў з Магілёва ў пастарунак і сказалі ім, што гэта зроблена для высьвятленьня асобаў.