viasna on patreon

Мікола Маркевіч скардзіцца ў пракуратуру

2004 2004-05-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18-га траўня Мікола Маркевіч падаў у пракуратуру Гарадзенскай вобласці скаргу на дзеянні супрацоўнікаў абласнога УКДБ, якія тыдзень таму ўчынілі ператрус ў офісе гарадзенскага аддзялення ТБМ, забраўшы дакументы і аргтэхніку. Сп. Маркевіч, які з'яўляецца старшынём аддзялення і галоўным рэдактарам газеты "День", лічыць, што ператрус рабіўся з грубымі парушэннямі заканадаўства. Ён патрабуе вярнуць сканфіскаваныя рэчы і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
У скарзе на імя пракурора Гарадзенскай вобласці Васіля Літвінава пералічаны шэраг парушэнняў, якія, на думку М. Маркевіча, дапусцілі супрацоўнікі УКДБ. Ён звяртае ўвагу на неадпаведнасць паміж заяўленай мэтай ператрусу і рэальнымі дзеяннямі групы. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы, заведзенай па факце распаўсюду ў Гродна ў канцы красавіка "антыпрэзідэнцкіх" ўлётак, аднак супрацоўнікі УКДБ найперш цікавіліся файламі, якія з'явіліся пасля 7-га траўня. "Гэта дае падставы для высновы, што ператрус быў толькі нагодай для вырашэння іншых задач, не звязаных расследаваннем крымінальнай справы... Магчыма, супрацоўнікі УКДБ мелі на мэце стварыць перашкоды маёй прафесійнай дзейнасці", - сказаў М. Маркевіч Прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", маючы на ўвазе сваю рэдактарскую працу ў газеце "День".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства