viasna on patreon

Мінская друкарня “Сьветач” адмовілася друкаваць “Новую газету Сморгони”, выпуск якой аднаўляецца пасьля працяглага перапынку, паведамляе Радыё Свабода.

2004 2004-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заснавальнік выданьня Рамуальд Улан вымушаны шукаць іншую друкарню. Часова замест “Новой газеты Сморгони” выходзіў смаргонскі выпуск ваўкавыскай “Местной газеты”. У чацьвер у “Сьветачы” адбілі апошні смаргонскі нумар, і Рамуальду Ўлану сказалі, што друкаваць “Новую газету Сморгони” ня будуць. Выпуск “Новой газеты Сморгони” прыпыніла сем з паловай месяца таму Міністэрства інфармацыі.
Цяпер Рамуальд Улан зноўку зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і шукае месца, дзе можна было бы друкаваць сваю газэту. Што датычыць сталічнай друкарні “Сьветач”, дык яе кіраўніцтва раней адмовілася друкаваць таксама незалежную газэту “День”, хаця з рэдакцыяй была нават падпісаная афіцыйная дамова. “День” сёньня друкуюць у Смаленску. Ня выключана, што і смаргонскую газэту давядзецца вазіць туды, калі ня ўдасца знайсьці агульнай мовы зь беларускімі друкарнямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства