Апраўданы ўсе ўдзельнікі акцыі “Мы памятаем” у Наваполацку
Цяпер апраўданыя ўдзельнікі акцыі плануюць падаваць скаргі ў пракуратуру на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія іх затрымалі.
Апраўданыя: Валяеў Ігар, Мудроў Вінцэнт (карэспандэнт “ Радыё Свабода”),
Сухарукаў Ігар, Шэўчэнка Валеры, Цярэнцьеў Аляксандр, Салаўёў Дзмітры, Трубкін Аляксей, Забродскі Сяргей.
11 траўня ў 9.00 у Наваполацкім гарадскім судзе адбыліся суды над удзельнікамі акцыі “Мы памятаем”, прысьвечанай пятай гадавіне зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.
Прадстаўнікамм удзельнікаў акцыі ў працэсе былі юрыст Праваабрончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч і адвакат Аляксандр Галіеў.
Нагадаем, што акцыя адбылася 7 траўня ў Наваполацку на плошчы Будаўнікоў. Удзельнікі акцыі выйшлі на плошчу з партрэтамі зьніклых грамадскіх дзеячоў. У той дзень затрымалі 9 чалавек, у адносінах 8 былі складзены пратаколы па Арт167.-1. Ч.1 – удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.