Апраўданы яшчы тры ўдзельнікі акцыі “Мы памятаем” у Наваполацку -- Шэўчэнка Валеры, Салаўёў Дзмітрый, Сухарукаў Ігар.
11 траўня ў 9.00 у Наваполацкім гарадскім судзе пачаліся суды над удзельнікамі акцыі “Мы памятаем”, прысьвечанай пятай гадавіне зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.
Адміністратыўныя справы Вінцэнта Мудрова і Цярэнцьева Аляксандра былі спыненыя ў сувязі з тым, што ў іх дзеяньнях суд не ўгледзеў у складу правапарушэньня. Па той жа прычыне суд апраўдаў яшчы трох ўдзельнікаў акцыі “Мы памятаем” у Наваполацку -- Шэўчэнка Валеры, Салаўёў Дзмітрый, Сухарукаў Ігар
Прадстаўнікамм удзельнікаў акцыі ў працэсе былі юрыст Праваабрончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч і адвакат Аляксандр Галіеў.
Нагадаем, што акцыя адбылася 7 траўня ў Наваполацку на плошчы Будаўнікоў. Удзельнікі акцыі выйшлі на плошчу з партрэтамі зьніклых грамадскіх дзеячоў. У той дзень затрымалі 9 чалавек, у адносінах 8 былі складзены пратаколы па Арт167.-1. Ч.1 – удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.