Наваполацекім гарадскім судом спыненая вытворчасьць справы Вінцэнта Мудрова -- удзельніка акцыі “Мы памятаем”, прысьвечанай пятай гадавіне зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі
Адміністратыўная справа Вінцэнта Мудрова спыненая ў сувязі з тым, што ў яго дзеяньнях суд не ўгледзеў складу правапарушэньня.
11 траўня ў 9.00 у Наваполацкім гарадскім судзе пачаліся суды над удзельнікамі акцыі “Мы памятаем”, прысьвечанай пятай гадавіне зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі
Першая справу, якую разгледзеў суд была адміністратыўная справа Аляксандра Цярэнцьева. Наваполацкі гарадскі суд апраўдаў Цярэнцьева Аляксандра ў сувязі з адсутнасьцю ў яго дзеяньнях складу правапарушэньня. Прадстаўніком Цярэнцьева Аляксандра ў працэсе быў юрыст Праваабрончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч.
Нагадаем, што акцыя адбылася 7 траўня ў Наваполацку на плошчы Будаўнікоў. Удзельнікі акцыі выйшлі на плошчу з партрэтамі зьніклых грамадскіх дзеячоў. У той дзень затрымалі 9 чалавек, у адносінах 8 былі складзены пратаколы па Арт167.-1. Ч.1 – удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.