Падчас сьвяткаваньня Першамаю ў Менску затрыманыя пяць удзельнікаў маёўкі
У суботу 1 Мая Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) разам са сваімі саюзнікамі па Еўрапейскай кааліціі «Свабодная Беларусь» адсвяткавалі ДзеньПрацы, -- паведамляе прэс-служба БСДП (НГ).
Сёлета гэтае сацыял-дэмакратычнае свята набыло яшчэ адно важнае значэнне – 1 мая нашы суседі Польшча, Літва, Латвія сталі часткай Еўрапейскага Саюза. Народы гэтых краін выбралі свабоду, бяспеку, развіццё і дабрабыт. Беларускія сацыял-дэмакраты таксама звязваюць будучыню Беларусі з адзінай Еўропай.
У Мінску актывісты гарадской арганізацыі БСДП (НГ) і маладыя сацыял-дэмакраты ўдзельнічалі ў санкцыянаванай Мінгарвыканкамам маёўцы ў парку Янкі Купалы. Каля помніка вялікаму паэту яны разгарнулі бела-чырвона-белыя партыйныя сцягі, а таксама сцягі Еўрасаюза. Людям раздавалі літаратуру пра Еўрапейскі Саюз. Сацыял-дэмакратаў падтрымалі маладзёжныя рухі «Малады Фронт» і «ЗУБР», Партыя жанчын “Надзея”, Еўрапейскі Рух і Еўрапейскі Дом.
Дзеянні сацыял-дэмакратаў выклікалі неадэкватную рэакцыю ўладаў. Невядомыя ў цывільным напалі на ўдзельнікаў акцыі. Людзей збівалі, адбіралі ў іх сцягі і лозунгі. Некаторых маладых людзей, якія трымалі сцягі Еўрасаюза і нацыянальные сцягі, схапіўшы за рукі і ногі, цягнулі ў міліцэйскія машыны. Рабіліся спробы адабраць сцягі БСДП (НГ), але сацыял-дэмакратам удалося абараніць сваю сімволіку. Былі затрыманы пяць удзельнікаў маеўкі, у тым ліку намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Маладыя сацыял-дэмакраты», член ўправы Еўрапейскага Руху Павел Гормаш. Пазней яму было прад’яўлена абвінавачванне ў “распаўсюджванні лістовак, якія заклікаюць да ўступлення ў Еўрасаюз”.
Перад сабраўшыміся выступіў старшыня БСДП (НГ) Мікалай Статкевіч, які павіншаваў усіх са святам, выказаў рэзкі пратэст дзеяннямі ўладаў і запатрабаваў вызвалення старшыні Еўрапейскага Руху Міхаіла Марыніча. Пасля мерапрыемства М. Статкевіч, прадстаўнікі гарадской партарганізацыі, а таксама “Маладых сацыял-дэмакратаў” прыехалі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе ўжо знаходзіліся іх затрыманыя таварышы (акрамя абвінавачанага таксама і ў арганізацыі “Чарнобыльскага Шляху” 26 красавіка Зміцера Дашкевіча). Усе затрыманыя былі вызвалены.
Акцыі сацыял-дэмакратаў прайшлі таксама ў буйных гарадах Беларусі.
У Гомелі і Брэсце актывісты БСДП (НГ) удзельнічалі ў гарадскіх дэманстрацыях пад сваімі партыйнымі сцягамі і сцягамі Еўрасаюза. Пад час дэманстрацый у неба былі выпушчаны сотні паветраных шарыкаў з прымацаванымі да іх сцяжкамі Еўрасаюза і БСДП (НГ).
У Віцебску і Гродна сацыял-дэмакраты прынялі ўдзел у несанкцыянаваных уладамі дэманстрацыях сумесна з прадпрымальніцкімі арганізацыямі.
Пад час усіх акцый раздаваліся ўлёткі с інфармацыяй пра Еўрапейскі Саюз.