viasna on patreon

Новыя затрыманні і ціск на родных каліноўцаў: хроніка пераследу 27-28 лютага Дапоўнена

2024 2024-02-28T17:30:00+0300 2024-02-28T17:44:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aljaksandr-zarecki_pastar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-28 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У чарговы раз быў затрыманы лекар Руслан Бадамшын

ruslan-badamszyn_1.jpg
Руслан Бадамшын

Папярэдне, затрыманне адбылося 28 лютага раніцай, пасля лекара-неўролага павезлі ў Фрунзенскі РАУС.

Вядома, што Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — на яго складалі пратаколы і арыштоўвалі.


За данаты затрыманы жыхар Слуцка — супраць яго распачалі крымінальную справу

Праўладныя тэлеграм-каналы 28 лютага паведамілі пра затрыманне жыхара Слуцка, які нібыта ў 2022 годзе зрабіў данат праекту NEXTA. На пакаяльным відэа хлопец кажа, што супраць яго распачалі крымінальную справу і "бліжэйшыя 8 гадоў ён правядзе ў турме".


У Віцебску 28 лютага зноў судзілі прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву

Пра гэта паведаміў тг-канал "Витебск, я гуляю!".

Яе абвінавачвалі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і арт. 19.10 КаАП (прапаганда, выраб ці дэманстраванне нацысцкай сімволікі).

Першы судовы працэс у дачыненні да вядомай віцебскай прарасійскай актывісткі адбыўся 15 лютага — паводле інфармацыі праваабаронцаў, па выніках таго пасяджэння яе справу адправілі на дапрацоўку.


Сілавікі апублікавалі "пакаяльнае" відэа з жыхаром Магілёва

У відэа ад 28 лютага сцвярджаецца, што яго затрыманне нібыта звязанае з чат-ботам "плана Перамога".


Сілавікі выклалі чарговае відэа з бацькам Дзяніса Урбановіча. Хлопец ваюе на баку Украіны

dzjanis-urbanovicz_1.jpg
Дзяніс Урбановіч

У роліку мужчыну прымусілі заклікаць сына кідаць вайну і вяртацца дамоў — «можа не расстраляюць тут, 10 лет адседзіш».

Падобныя відэа з бацькам Дзяніса сілавікі публікавалі ўжо неаднаразова.


Гомельскія сілавікі пахваліліся тым, як разграмілі кватэру палітычнай эмігранткі

razhromlenaja-kvatera_ala-marcinovicz.jp
Разгромленая кватэра Алы Марціновіч

Гаворка пра кватэру псіхалагіні Алы Марціновіч. Пра гэта стала вядома 28 лютага.

Сілавікі выламалі дзверы, раскідалі і зламалі рэчы ў кватэры. Паведамляецца, што ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).


Пастара з Новалукомля Аляксандра Зарэцкага арыштавалі на 15 сутак — яго затрымалі за малітву за Украіну

aljaksandr-zarecki_pastar.jpg
Аляксандр Зарэцкі

Аляксандр Зарэцкі, пастар евангельскай царквы Новалукомля (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) быў затрыманы 22 лютага за тое, што падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне, пісала "Хрысціянская візія".

Раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі пераследам. Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.

Сёння стала вядома, што святару прызначылі 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).


У Быхаве затрымалі і адправілі пад варту 54-гадовага мужчыну — ён сарваў чырвона-зялёны сцяг

Паводле інфармацыі Быхаўскай пракуратуры, у ноч з 16 на 17 лютага мужчына ішоў міма крамы ў вёсцы Новы Быхаў, на якой вісеў чырвона-зялёны сцяг з арнаментам.

Нібыта "жадаючы прадэманстраваць сваё абразлівае стаўленне да дадзенага сімвала", быхаўчанін хацеў спачатку збіць яго палкай. Калі ў яго гэта не атрымалася, ён з дапамогай лесвіцы дацягнуўся да сцяга і выламаў яго з дрэўкам. Чырвона-зялёнае палотнішча ён схаваў на гарышчы гаспадарчай пабудовы.

Праз некалькі дзён мужчыну затрымалі. Яму прад'яўлена абвінавачанне па арт. 370 КК РБ (здзек з дзяржаўнай сімволікі), паведаміў 27 лютага тг-канал MAYDAY.TEAM.


Сілавікі затрымалі дваіх жыхароў Брэста

Паводле "пакаяльнага" відэа ад 27 лютага, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.


Сілавікі затрымалі сужэнцаў за ўдзел у пратэстах

На "пакаяльным" відэа ад 27 лютага жанчына кажа, што падтрымлівала Украіну, удзельнічала ў акцыях пратэсту, малявала плакаты і нібыта пакідала "абразлівыя каментары" пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады.


ГУБАЗіК адсправаздачыўся аб затрыманні жанчыны

У "пакаяльным" відэа ад 27 лютага сцвярджаецца, што яна нібыта пакідала абразлівыя каментары пра сілавікоў і Лукашэнку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства