viasna on patreon

Затрыманняў меней не становіцца: хроніка пераследу 1-2 жніўня Дапоўнена

2023 2023-08-02T13:21:00+0300 2023-08-02T15:23:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnecki-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Мінчука затрымалі за відэа, якое было выдаленае з тэлефона

Сілавікі затрымалі мінчука і знайшлі ў яго тэлефоне выдаленыя відэа з пратэстаў.

"Засвяціўся ў архівах зваротнай сувязі экстрэмісцкіх ботаў", - паведамілі яны.

Як высветліла @mediazona_by, яго завуць Артур Сергіенка.


Чарговае папаўненне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля за адно пасяджэнне прызнаў «экстрэмісцкімі» 25 інтэрнэт-старонак.

Гэта старонкі, звязаныя з праектамі «Рабочы Рух» і «Prague Support Team», а таксама заводамі БМЗ і «Гродна Азот». Нагадаем, што напачатку ліпеня гэты ж суд за адно пасяджэнне прызнаў «экстрэмісцкімі» ажно 105 старонак.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі відэа «Запад показал зубы режиму Александра Лукашенко. Отступает ли белорусский диктатор в гибридной войне?», старонкі ў «Аднакласніках» «Хватит Бояться!» і «Жыве Беларусь», а таксама Telegram-каналы і чаты «Іра Лукашэнка – прозвішча не прысуд», «Беглый в Украину UA», «Беларусы Одессы», «Razam – Новостной Канал», «PLACOÜKA», «Доўгая Дарога Дадому», «Беларускi дзённiк».


Шматдзетнага бацьку арыштавалі на 5 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Аксана Табола 19 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пакарала арыштам на пяць сутак мясцовага жыхара і шматдзетнага бацьку Уладзіміра Рынкевіча.

У судзе было ўстаноўлена, што Уладзімір размяшчаў, захоўваў і доўгі час распаўсюджваў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» інфармацыю інтэрнэт-супольнасцяў «STOP LUKA» і «Белсат», якія былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пры вынясенні пакарання, суддзя Табола прыняла ў разлік, што «правапарушальнік» шчыра раскаяўся, а таксама тое, што ў яго на ўтрыманні маюцца малалетнія дзеці, піша «Віцебская Вясна».


Яшчэ аднаго беларуса затрымалі пасля вяртання з-за мяжы

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне мужчыны, які днямі вярнуўся з-за мяжы ў Беларусь. Паводле іх, затрыманы напісаў каля 1000 каментароў у «экстрэмісцкіх» каналах і чатах.

UPD. Паводле "Наша Ніва", затрыманы — Вячаслаў Чарнецкі.


Затрыманне і чатыры БЧБ-сцягі

Сёння ў Мінску былі затрыманыя ўладальніца бара «Пересмешник» і ейны муж, грамадзянін Расейскай Федэрацыі

У тэлеграм-канале сілавікоў паведамляецца, што ён удзельнічаў у пратэстах 2020 года, сігналіў у знак салідарнасці з пратэстоўцамі, а дом захоўваў чатыры бела-чырвона-белыя сцягі. Саму ўладальніцу бара сілавікі абвінавачваюць у «занятку прастытуцыяй».


Жыхара Віцебска затрымалі за дзень да вяселля і адправілі на 10 сутак 

Маладога хлопца асудзілі за фота ў тэлефоне. Урычыстую імпрэзу давялося скасаваць, піша "Наша Ніва".

У Віцебску за дзень да вяселля да жаніха прыйшлі сілавікі, забралі ў хлопца тэлефон і знайшлі там фота з бел-чырвона-белым сцягам, зробленыя ў 2020 годзе. У той самы дзень яго асудзілі на 10 сутак арышту і адразу з суду забралі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Чаму да хлопца прыйшлі, дакладна невядома. Падчас пратэстаў 2020 года яго не затрымлівалі, палітыкай ён цікавіцца мала, сярод інтарэсаў пераважаюць спорт і здаровы лад жыцця. Нядаўна вярнуўся з-за мяжы, хлопец ездзіў у Польшчу.


На дачку журналіста Змітра Лупача заведзена крымінальная справа

Як стала вядома, яшчэ ў пачатку траўня глыбоцкія міліцыянты амаль апоўначы (23:35) затрымалі дачку журналіста Змітра Лупача Святлану.

Падрабязнасці на "Віцебскай вясне".

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства