Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: Размаўляем пра новы даклад ПЦ "Вясна" "Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам" разам з юрысткай Вікай Рудзянковай:
"Практыка, яка накладае дадатковыя абмежаванні, якая рэпрэсуе і так ужо рэпрэсаваных людзей".
Праваабарончы слоўнік: Разбіраемся, хто такія "хросныя" для беларускіх палітвязняў і што яны робяць, разам з праваабаронцай ПЦ “Вясна” Марынай:
"Гэта прыцягненне ўвагі і спроба націснуць на рэжым".
Каментар: Пра дапамогу палітвязням — у размове з кіраўніком фонда BYSOL Андрэем Стрыжаком.