Учора, 9 сакавіка, у Менску затрыманыя трое актывістаў моладзевага руху супраціву “Зубр”
https://spring96.org/be/news/1070
2004
2004-03-10T10:00:00+0200
2004-03-10T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Трое актывістаў руху “Зубр” былі затрыманыя ўчора, 9 сакавіка, увечары ў Менску, паведамляе прэс-служба руху. Любоў Кучынская, Раман Казакевіч і Наста М. раздавалі газеты “Супраціў” і ўлёткі з інфармацыяй аб падзеях у Баранавічах у галоўным корпусе БДУ. Праз некалькі хвілін яны былі затрыманыя міліцыяй, якую выклікалі супрацоўнікі ўнутраняй аховы вучэбнай установы.
Дзяўчын адпусцілі на месцы, а Раман Казакевіч быў дастаўлены ў апорны пункт на вуліцы Бабруйскай. Ён быў адпушчаны пасля таго, як у яго ўзялі тлумачэнні.