viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-12-21T17:17:18+0300 2022-01-04T18:33:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

Анонс праграмы на 21 снежня:

Хроніка: Палітзняволеная Ксенія Сырамалот сустрэла свой дзень народзінаў у калоніі (кім яна там працуе?); Аліна Стэфановіч, жонка Валянціна Стэфановіча, атрымала доўгачаканы ліст ад мужа (што ён там піша?); а гаспадара бел-чырвона-белай хаты Анатоля Каханчыка ізноў затрымалі.

Крымінальны пераслед: Узгадаем шакуючыя прысуды апошняга тыдня.

  • “Ціханоўскі сказаў: я буду сядзець столькі, колькі дазволіць беларускі народ”, — успамінае адзін з удзельнікаў акцый салідарнасці ў падтрымку асуджаных па “справе Ціханоўскага”. Марына Адамовіч, жонка асуджанага Мікалая Статкевіча, сустрэлася з ім пасля прысуду і распавядае, як ён да яго ставіцца. “Рэжым помсціць і карае тых, хто прымусіў яго нейкі час дрыжаць”, — лічыць юрыст “Вясны” Павел Сапелка.
  • Адначасова са “справай Ціханоўскага” асудзілі і фронтмэнаў гурта Irdorath — Надзею і Уладзіміра Калачоў. Чаму сілавікі звярнулі ўвагу менавіта на гэты гурт?
  • Асудзілі і блогераў — Эдуарда Пальчыса і Вольгу Такарчук , асудзілі 11-ю групу па “справе карагодаў”, асудзілі афіцэра запасу з выслугай у 28 гадоў.

Каментар: У Мінску быў затрыманы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Сяргеенка. У ягонай кватэры правялі ператрус, а потым забралі на допыт, з якога ён так і не вярнуўся. “Падчас ператрусу сілавікі знайшлі некалькі афіцыйна выдадзеных кніжак Някляева, Быкава, Фядуты, знайшлі некалькі старых апазіцыйных улётак з кампаніі Някляева”, — кажа брат Мікалая, Аляксандр Сяргеенка. Разам абодва браты прымалі ўдзел у выбарчай кампаніі 2010 года, што і ў той час прывяло да рэпрэсій. Але цяпер рэпрэсіі значна большыя — Міколу падазраюць у артыкуле 342 КК. Пра сучаснае і мінулае братоў распавядае Аляксандр Сяргеенка.

У музычных паўзах — Irdorath.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2021-12-21_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства